Прывітаньне паважаныя калегі.
Даруйце, але амаль не наведваю гэты форум, таму гэтае абмяркаваньне было паказана мне сябрамі.
Вельмі цікава бачыць, што справа СтудАльянсу людзя не абыякава й да яе ёсьць зацікаўленасьць. Праз прызму крытыкі карыстальніка "letosogreet " можна бачыць недасьведчанасьць у самых розных галінах дзейнасьці ініцыятывы 9а не арганізацыі).
Пачнем з таго, што маладзёвай ініцыятывай СтудАльянс выпрацавана канцэпцыя, якая афіцыйна месьціцца на сайце ЭГУ. Пабачыць яе можна тут:
http://bel.ehu.lt/students_life/initiat ... dalliance/ Далей...
Мы не ў коем разе не выступаем ад "усёй студэнцкай еднасьці ЭГУ". бо не маем на гэта права. Усе непаразуменьні, паўтаруся, з-за вашай недасьведчанасьці. Тая інфармацыя, якая размешчана тут (не намі) даўно адыйшла ў небыццё. Новую можаце пабачыць па спасылцы.
Далей...
Было закранута пытаньне салідарнасьці. Калі вы адчуваеце сябе чалавекам, якому непатрэбна супольнасьць, то ў такім выпадку мы Вам дапамагчы не можам. Калі глядзець гісторыя студэнцтва, то гэта заўжды былі самыя прагрэсіўныя маладзёвыя групы ў краіне, якія былі салідарны адзін з адным і дапамагалі адзін аднаму. Калі вы звыкліся жыць сам на сам, то гэта ваш сьвядомы выбар і вы маеце на яго права.
Далей...
"и кто к вам входит" - да нас ніхто "не входіт", калі ласка ўважліва сачыце за інтарпрэтацыяй сваіх заўваг. Паўтаруся зноў: мэты й задачы ініцыятывы вы можаце знайсьці па спасылцы:
http://bel.ehu.lt/students_life/initiat ... udalliance ...калі, вас цікавяць больш падрабязная інфармацыя, то вы можаце спакойна ліставаць нам на e-mail:
student.ehu@gmail.com .Абсалютна недарэчным выглядаюць тэзісы "насіліе", ці кшталтоўныя таму... Інакш, як глупствам і вашым вузкім сьветапоглядам я гэта назваць не магу. Даруйце, за шчырасьць, але Вас асабіста ніхто не "насіловал", і дзякуй Богу.
Далей...
Адносна "неФАРМАТу"... Калі адкінуць у бок ваш суб'ектывізм, то можна знайсьці слушныя заўвагі. Мы абавязкова ўлічым іх. Дзякуй,
"и еще...
если вы так активно везде заявляете о себе, как о нашей общей деятельности - это письмо я тоже постараюсь сделать более доступным и публичным.
Это не дискредитация вас, это попытка заявить свои права, кажется вы так любите говорить"
- ды на здароўе

..горш не будзе ні вам, ні нам

Да Elder
"...молчишь, значит боишься ответственности."
- Яшчэ раз нагадаю, што заходжу ў гэты форум раз на год

, таму не магу даць аператыўна адказ. Вышэй, нават у старой версіі вы маглі спакойна адліставаць на e-mail і тэрмінова атрымалі б адказ.
Да Alex GooF
"А мне свободы дайте больше...выбирать кто я есть и кем я не являюсь."
- зноў жа такі, ды на здароўе

Ніхто нікому нічога не навязвае! Тое, што СтудАльянс заўважней, чым іншыя унівэрсітэцкія ініцыятывы не ёсьць недахопам СтудАльянсу. Ніхто Вас не прымушае (не дай Божа) супрацоўнічаць з намі. Людзі тут знаходзяцца толькі таму, што ім блізкія нашы ідэалы, але людзі абсалютна розныя, з розных праграм і спецыяльнасьцей. Калі не цікава, то не трэба, і нам прасьцей і вам тое ж самае

Да drummmeR
"неплохо было бы, чтобы кто-нибудь из студальянса ответил..."
- ужо пазначыў вышэй абставіны. Дзякуй,
Да FoGiCH
"Очень интересен вопрос по поводу солидарности, действительно, сделать студентов солидарными с кем и с чем, на каких принципах основывается эта солидарность?"
- а давайце-ка падумаем разам, навошта нам гэта салідарнасьць? Чакаю ідэй:
student.ehu@gmail.com