У ноч з 24 на 25 чэрвеня адбудзецца сьвяткаваньне Купальля!
Для ўсіх студэнтаў і супрацоўнікаў ЭГУ гэта выдатная магчымасьць адпачыць і добра пабавіць час у кампаніі сяброў.
Сьвяткаваньне будзе ладзіцца ў цудоўным мейсцы пад назвай Viva Green Resort (Нэмэнчынскі раён, 20 км. Ад Вільні), у далечыні ад гарадзкога клопату і шуму.
На сьвяткаваньні вас чакае:
Шмат конкурсаў і магчымасьцяў для адпачынку!
Спартовыя пляцоўкі (футбольная, валейбольная і баскетбольная)!
Сьвежае паветра і прыгожыя краявіды Нэмэнчынскага лесу!
Цудоўнае возера Гела!
Уладкаванае мейсца правядзеньня мерапрыемства (з домікам для гасьцей, амфітэатрам на выпадак дрэннага надвор’я) й вялікае купальскае вогнішча!
Вячэра за кошт арганізатараў!
Вядомыя беларускія госьці!
І нават бясплатны WI-FI! (калі ён вам спратрэбіцца Купальскай ноччу
Спэцыяльныя госьці сьвята:
Фольк-гурты “Стары Ольса” і “Рокаш” створаць для вас файны аўтэнтычны купальскі настрой! Адмыслова запрошаны таксама вядомы беларускі выканаўца – Алесь Камоцкі!
Гарантуем: сумаваць не прыйдзецца!
Кошт квітка – 10 літаў.
Квіткі можна набыць да 23 чэрвеня (уключна) ва унівэрсытэцкіх распаўсюднікаў:
Даша (тэл. +37064537956)
Марта (тэл. +37060751727)
Кірыл (тэл. +37067516062)
Ад’езд на месца правядзеньня мерапрыемства адбудзецца з прыпынку Nemenčines st., што знаходзіцца недалёка ад Antakalnio žiedas.
Расклад ад’ездаў у Нэмэнчыне:
Ад'езд першай групы: 16:15
Ад'езд другой групы: 17:50
Ад'езд трэцяй групы: 18:30
Па пытаньнях ад’езду да месца правядзеньня зьвяртайцеся да Яўгена (+370 605 64 342) і Кастуся (+370 683 18 268).
Пачатак – 19:00.
24 чэрвеня.
У сьвята каханьня і маладосьці будзьма разам!
Больш падрабязная інфармацыя: student.ehu@gmail.com +37067516062 (Кірыл Атаманчык)
Падрабязней тут: http://vkontakte.ru/club9903326
